UN Watch | |
---|---|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | грамадская арганізацыя |
Кіраўнік | Alfred H. Moses[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1993 |
unwatch.org/en (англ.) unwatch.org/fr (фр.) unwatch.org/es (ісп.) unwatch.org/he (іўрыт) |
«UN Watch» — недзяржаўная арганізацыя, якая базіруецца ў Жэневе, заснаваная ў 1993 годзе. Заснавальнікам арганізацыі і першым яе кіраўніком стаў Морыс Абрам, экс-пасол ЗША пры жэнеўскім прадстаўніцтве ААН, прэзідэнт Амерыканскага яўрэйскага камітэта ў 1963—1968 гадах і прэзідэнт Канферэнцыі прэзідэнтаў яўрэйскіх арганізацый ЗША ў 1986—1989 гадах.[1][2] UN Watch з’яўляецца прадстаўніцтвам Амерыканскага яўрэйскага камітэта ў Женеве.[3]
Заяўленай мэтай арганізацыі з’яўляецца маніторынг эфектыўнасці дзейнасці ААН. У сферу цікавасцей «UN Watch» трапляюць рэформы ўпраўлення ААН, узаемадзеянне ААН і грамадзянскай супольнасці, роўнасць у рамках ААН, а таксама роўнасць у адносінах да яе дзяржаў-сяброў. «UN Watch» неаднаразова адзначала непрапарцыянальную ўвагу і несправядлівыя адносіны да Ізраіля ў ААН на працягу многіх гадоў, што, па меркаванню «UN Watch», з’яўляецца наглядным прыкладам ігнаравання роўнасці дзяржаў-сяброў і Статута ААН.[1] На ўзроўні ААН арганізацыя таксама вядзе барацьбу з антысемітызмам і прадузятасцямі адносна Ізраіля.[4]
«UN Watch» займаецца маніторынгам кваліфікацыі краін-кандыдатаў у Савет па правах чалавека ААН і з’яўляецца крытыкам Савета, сцвярджая, што многія яго сябры самі блага прытрымлівацца правоў чалавека. Арганізацыя таксама крытыкуе Савет за залішне пільную ўвагу да Ізраіля.[5]
Акрэдытаваная недзяржаўная арганізацыя мае спецыяльны кансультатыўны статус пры Эканамічным і сацыяльным савеце ААН, а таксама з’яўляецца асацыіраванай недзяржаўнай арганізацыяй пры Дэпартаменце грамадскай інфармацыі ААН.[1]
© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search